Згодна з патрабаваннямі артыкула 113 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, пункта 3.9.1 адзінага пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца ў адносінах да суб'ектаў гаспадарання, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24.09.2021 № 548, органы дзяржаўнага нагляду выдаюць заключэнне об адпаведнасці прымаемых у эксплуатацыю аб'ектаў праектнай дакументацыі (у частцы патрабаванняў бяспекі і эксплуатацыйнай надзейнасці).
Выдача заключэння ажыццяўляецца па аб'ектах, зарэгістраваным у інспекцыі.
Тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры - 15 дзён. Тэрмiн дзеяння заключэння - бестэрмiнова.
Адмiнiстрацыйная працэдура ажаццяўляецца безкаштоўна.
Заяву на выдачу заключэння можна спампаваць тут.
У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 09.08.2013 № 704 да звароту заказчыка на атрыманне заключэння ажыцяўляецца выніковы падлік і пералік мэтавых адлічэнняў з улікам раней праведзеных плацяжоў з складаннем разліку па форме згодна з прыкладаннем.
Выдача заключэння ажыццяўляецца па даверанасці пры наяўнасці заяўкі, аформленага разліку і пералічаных грашовых сродкаў. Для атрымання заключэння неабходна звярнуцца да інспектара (кіраўніка аддзела), які ажыццяўляў нагляд на аб'екце ў працоўны час па адрасе г. Мiнск, пл. Свабоды, 17 (інфармацыю аб кіраўніках аддзелаў і кантактных нумарах тэлефонаў можна атрымаць па тэлефоне прыёмнай 323-64-84, або "гарачай лiнii - 337-39-85").
У адпаведнасці з пунктам 6 артыкула 14 Закона Рэспублікі Беларусь ад 28.10.2008 № 433-З "Аб асновах адміністрацыйных працэдур" падача заявы для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры (у тым ліку выдачы заключэння органаў Дзяржбуднагляду) у электронным выглядзе ажыццяўляецца праз адзіны партал электронных паслуг.
Падаць заяву ў электронным выглядзе можна на новай версіі адзінага партала электронных паслуг e-pasluga.by
У выпадках, устаноўленых заканадаўствам, інспекцыя мае права адмовіць у выдачы заключэння.