Кантрольная (наглядная) дзейнасць органаў дзяржаўнага будаўнічага нагляду ажыццяўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.10.2009 № 510 "Аб удасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці».

Згодна з вышэйпазначыным дакументам органы дзяржаўнага будаўнічага нагляду не ўключаны ў пералік кантрольных (наглядных) органаў, упаўнаважаных праводзіць праверкі. Кантрольныя (наглядныя) мерапрыемствы інспекцыі маюць прафілактычную і папераджальную накіраванасць і праводзяцца ў форме маніторынгаў аб'ектаў будаўніцтва, або мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, паверачнага) характэру.

Пасля рэгістрацыі аб'ектаў будаўніцтва справа аб'екта перадаецца дзяржаўнаму будаўнічаму інспектару, які ажыццяўляе нагляд на аб'екце ўвесь перыяд будаўніцтва. Даведацца інспектара па аб'екце можна па тэлефоне гарачай лініі, паведаміўшы назву аб'екта альбо яго рэгістрацыйны нумар.

Пералік артыкулаў, па якіх органы дзяржаўнага будаўнічага нагляду маюць права складаць пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях выкладзены ў пункце 49 артыкула 3.30 Працэсуальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Інспекцыя складаецца з сямі інспекцыйных аддзелаў і тэхнічнага аддзела. Пераважна за аддзеламі замацаваны наступныя аб'екты:

1 аддзел - асабліва важныя аб'екты, жылыя комплексы «Мінск-Мір», «Маяк Мінска», аб'екты маналітнага жыллёвага будаўніцтва і Мінскага метрапалітэна

2 аддзел - аб'екты панэльнага домабудавання

3 аддзел - будынкі культавага прызначэння, медыцынскія ўстановы, аб'екты прамысловасці

4 аддзел - аб'екты жыллёвага будаўніцтва (маналітныя каркасныя будынкі), аб'екты гаражнага будаўніцтва, адміністрацыйна-гаспадарчыя будынкі

5 аддзел - аб'екты капітальнага рамонту Заводскага, Кастрычніцкага, Цэнтральнага, Савецкага раёнаў г. Мінска

6 аддзел - аб'екты капітальнага рамонту Першамайскага і Фрунзенскага раёнаў г. Мінска

7 аддзел - аб'екты капітальнага рамонту Ленінскага, Партызанскага і Маскоўскага раёнаў г. Мінска

Тэхнічны аддзел рэгіструе аб'екты будаўніцтва і вядзе іх улік, ажыццяўляе метадалагічныя функцыі, фармуе справаздачнасць

Па рашэнні начальніка інспекцыі за аддзеламі могуць быць замацаваны іншыя аб'екты будаўніцтва, з улікам загружанасці аддзела альбо ступені складанасці аб'екта.

З палітыкай адносна апрацоўкі персанальных даных можна азнаёміцца тут.

 

Інспекцыя Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам
па г. Мінску. 220030, г. Мінск, пл.Свабоды, 17