Рэгістрацыя аб'ектаў будаўніцтва ажыццяўляецца згодна з патрабаваннямі пункта 4.4 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.11.2017 № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва», у парадку, устаноўленым пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 08.05.2018 № 343.

Для рэгістрацыі аб'екта будаўніцтва ў Інспекцыі Дзяржбуднагляду па горадзе Мінску Вам неабходна:

  1. Пераканацца, што на аб'екце будаўніцтва неабходна ажыццяўленне дзяржаўнага будаўнічага нагляду, такім чынам аб'ект не трапляе ў пералік, зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19.10.2006 № 1387. У выпадках, калi заканадаўствам вызначана, што на аб'екце дзяржаўны будаўнічы нагляд не ажыццяўляецца, накіроўваць паведамленне ў інспекцыю не патрабуецца.

  2. Пераканацца, што аб'ект не адносіцца да пераліку аб'ектаў, падкантрольных спецыялізаванай інспекцыі Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам, нават калі ён знаходзіцца ў горадзе Мінску. Для гэтага кіравацца дадаткам 3 да Палажэння аб парадку рэгістрацыі аб'ектаў будаўніцтва, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 08.05.2018 № 343.

  3. Запоўніць паведамленне па форме, згодна з прыкладаннем 1 да Палажэння аб парадку рэгістрацыі аб'ектаў будаўніцтва, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 08.05.2018 № 343, альбо праз адзіную форму на сайце органаў дзяржаўнага будаўнічага нагляду Рэспублікі Беларусь (інструкцыя). Не патрабуецца прыкладання іншых дакументаў.

  4. Зарэгiстраваць аб`ект у Адзiным рээстру аб`ектаў капiтальнага будаўнiцтва (АРАКБ).

  5. Аплаціць мэтавыя адлічэнні органам дзяржаўнага будаўнічага нагляду ў парадку i памерах, устаноўленых пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 09.08.2013 № 704, пазначыць нумар плацежнага даручэння і памер мэтавых адлічэнняў у адпаведнай графе запоўненай паведамлення.

  6. Накіраваць запоўненае паведамлення толькі адным з наступных спосабаў:

    • па пошце заказным лістом з адваротным паведамленнем

    • праз сістэму міжведамаснага дакументазвароту (СМДО),

    • праз спецыялізаваны сайт  органаў дзяржаўнага будаўнічага нагляду Рэспублікі Беларусь (інструкцыя).

ВАЖНА: Калі аб'ект будаўніцтва быў зарэгістраваны раней у інспекцыі, дазвол на вытворчасць будаўніча-мантажных работ скончыўся да 13.05.2018, альбо аб'ект быў зняты з уліку, Вам неабходна накіраваць паведамленне аб аднаўленні вытворчасці будаўніча-мантажных работ па форме прыкладання 2 да Палажэння аб парадку рэгістрацыі аб'ектаў будаўніцтва, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 08.05.2018 № 343 у тым жа парадку, што і для рэгістрацыі новага аб'екта.

Калі ў Вас засталіся пытанні можаце ўдакладніць іх па тэлефонах гарачай лініі інспекцыі.

Праз 3 дні пасля атрымання Вашага паведамлення інспекцыя зарэгіструе аб'ект і накіруе Вам адпаведнае апавяшчэнне.

Інспекцыя Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам
па г. Мінску. 220030, г. Мінск, пл.Свабоды, 17