Адказ:
У выпадку выяўлення будаўнічых работ неналежнай якасці дзеянні ўдзельнікаў будаўніцтва рэгламентуюцца «Інструкцыяй аб парадку запаўнення і прымянення дэфектнага акта на гарантыйны рамонт», зацверджанай пастановай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь № 48 ад 17.10.2011.
Згодна з Інструкцыяй, уласнік аб'екта павінен скласці дэфектны акт на гарантыйны рамонт па форме С-23 з прыцягненнем арганізацыі, якая з'яўлялася заказчыкам у перыяд будаўніцтва.
У выпадку адмовы заказчыка ад выканання сваіх гарантыйных абавязацельстваў пытанне ліквідацыі выяўленых дэфектаў можа быць разгледжана ў судовым парадку, у тым ліку ў рамках выканання дагавора долевага будаўніцтва.
Удзел органаў Дзяржбуднагляду ў вышэйзгаданым працэсе заканадаўствам не прадугледжаны.
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 05.10.1999 № 581 «Аб упарадкаванні структуры органаў дзяржаўнага будаўнічага нагляду» органы дзяржаўнага будаўнічага нагляду маюць права ажыццяўляць сваю дзейнасць толькі на аб'ектах будаўніцтва.
У адпаведнасці з артыкуламі 8, 9 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь кантроль за выкананнем заканадаўства і эксплуатацыяй жыллёвага фонду ажыццяўляюць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы.
Такім чынам, вышэйзгаданыя пытанні неабходна вырашаць з заказчыкам у рамках грамадзянска-прававых адносін, у тым ліку ў судовым парадку, а таксама пры неабходнасці звярнуцца па садзейнічанне ў адміністрацыю адпаведнага раёна г. Мінска або Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.