У пятніцу 6 сакавіка 2026 г. супрацоўнікі інспекцыі Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам па г. Мінску далучыліся да рэспубліканскай акцыі "Кожная пятніца - роднае, сваё!", якая праводзіцца па ініцыятыве Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Напрыканцы працоўнага дня для ўсіх жадаючых была арганізавана дэгустацыя выпечкі і кандытарскіх вырабаў беларускіх вытворцаў, а ў размове выкарыстоўвалася родная беларуская мова.

Інспекцыя Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам
па г. Мінску. 220030, г. Мінск, пл.Свабоды, 17