Калеснiкава Iрына Аляксандраўна
Начальнік інспекцыі
Телефон: + 375 (17) 323-64-89

Ірына Калеснікава па адукацыі інжынер-будаўнік-тэхнолаг.
Скончыла ў 2003 годзе Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Вытворчасць будаўнічых вырабаў і канструкцый". У 2017 годзе магістратуру Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, з 2018 па бягучы час навучаецца ў аспірантуры.
Працоўную дзейнасць пачала ў 2003 годзе ў Брэсцкім цэнтры стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі інжынерам па сертыфікацыі будаўнічай прадукцыі і сістэм менеджменту кампаній будаўнічага профілю.
Адначасова з 2004 па 2007 гады працавала вядучым спецыялістам у выпрабавальнай лабараторыі РУП «Сертис» РУП «Белбудцэнтр».
З 2007 па 2012 год працавала ў РУП «Белбудцэнтр» кіраўніком групы атэстацыі кадраў у галіне будаўніцтва, начальнікам аддзела сертыфікацыі работ у будаўніцтве.
З 2012 па 2014 працавала на пасадзе начальніка аддзела інжынерных паслуг у інжынірынгавых кампаніях.
З 2014 па 2019 кіравала Рэспубліканскім цэнтрам кіравання якасцю ў будаўніцтве пазней рэарганізаванай ў Цэнтр навукова-тэхнічнай і інавацыйнай работы РУП «Белбудцэнтр», якія ажыццяўляюць навукова-даследчую дзейнасць у галіне будаўніцтва, укараненне метадалогіі кіравання праектамі ў практыку работы будаўнічага комплексу, распрацоўку ТНПА, інфармацыйнае забеспячэнне будаўнічага комплексу.
З 2019 па 2020 год працавала ў пасады намесніка генеральнага дырэктара па развіцці ААТ «Белтрубаправодбуд».

Інспекцыя Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам
па г. Мінску. 220030, г. Мінск, пл.Свабоды, 17